Фота з сайта reddit.com

Фота з сайта reddit.com

Медыцынская кампанія Strōma з каліфарнійскага горада Лагуна-Біч прапанавала працэдуру па выдаленні лазерам пігменту ў вачох. Па аперацыі радужная абалонка набудзе блакітны колер, распавядае CNET.

У час аперацыі лазер уплывае на меланін — пігмент, якога многа ў карых вачох, мала ў зялёных і няма ў блакітных.

Працэдура доўжыцца 30 секунд. Падчас яе пацыенту фіксуюць галаву і паказваюць анімацыю на адмысловым экране на адлегласці 30 сантыметраў. Цана аперацыі — 5 тысяч даляраў.

Колер вачэй мяняецца не імгненна, лазер выклікае ў арганізме працэсы, праз якія вочы пачнуць святлець цягам некалькіх тыдняў.

На сёння працэдура не дазволеная на дзяржаўным узроўні ў ЗША, але праводзіцца па-за межамі краіны.

Некаторыя крытыкі кажуць, што аперацыя можа стаць прычынай пігментальнай глаўкомы. Аперацыя будзе дазволеная ў ЗША толькі пасля маштабных медыцынскіх тэстаў.

***

Блакітныя вочы распаўсюджаныя найбольш сярод еўрапейцаў. Блакітны альбо сіні колер вачэй мае абсалютная большасць эстонцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?