10—11 сакавіка ў Рызе адбыўся «Фінал чатырох» жаночай Балтыйскай лігі па баскетболе. Да галоўных матчаў турніру дайшлі два беларускія клубы і па адным з Латвіі і Казахстана. 

Чэмпіён Беларусі «Цмокі-Мінск» у паўфінале разграміў «Акжэтпес» з Казахстана — 76:37 (18:9, 16:14, 17:8, 25:6), а ў другім паўфінале сышліся рыжскі клуб ТТТ і гродзенская «Алімпія». Перамогу і пропуск у фінал здабыла каманда са сталіцы Латвіі. Лік гульні — 79:65 (13:17, 21:16,29:18,16:14).

У фінале «Цмокі-Мінск» абыгралі рыжан з лікам 65:55 (24:10,11:19,9:14,19:21) і ўпершыню ў сваёй гісторыі сталі чэмпіёнамі Балтыйскай лігі. У матчы за трэцяе месца «Алімпія» была мацнейшай за «Акжэтпес» — 74:64 (15:22, 20:10, 21:14, 18:18).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру