Гітарыст метал-гурту Slipknot Мік Томсан трапіў у лякарню з нажавым раненнем у галаву. Аб гэтым піша The Guardian.

Мік Томсан, фота Jo Hale, Getty Images

Адначасова з ім быў шпіталізаваны яго брат Эндру, яго прывезлі на іншай машыне хуткай дапамогі. Абодва былі ў нецвярозым выглядзе. Пашкоджанні былі нанесеныя падчас бойкі адзін з адным, інцыдэнт адбыўся ў доме музыкі ў горадзе Клайв (Аёва).

Саліст групы Slipknot Коры Тэйлар напісаў у сваім твітары, што жыццю Міка нішто не пагражае.

***

Гурт Slipknot быў створаны ў 1995 годзе. На дадзены момант каманда выпусціла пяць студыйных альбомаў, апошні з якіх, The Gray Chapter, паступіў у продаж у 2014 годзе. Выканаўцы вядомыя сваім сцэнічным іміджам. Удзельнікі гурту носяць камбінезоны і ўнікальныя маскі, якія, па іх словах, характарызуюць асобу кожнага з іх.

У маі 2010 года гурт страціў басіста Пола Грэя, які памёр ад перадазіроўкі апіятаў. Пасля гэтага Slipknot часова спыніў творчую дзейнасць, але некалькі месяцаў праз музыкі вырашылі вярнуцца да працы. У 2012 годзе каманда прадставіла кружэлку кампіляцый Antennas to Hell, у якую ўвайшлі яе найлепшыя песні.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру