Федэральны бюджэт Расіі ў студзені-лютым 2015 выкананы з дэфіцытам 765 млрд руб., або 7,4% ВУП, гаворыцца ў паведамленні Мінфіна са спасылкай на папярэднія дадзеныя аб выкананні бюджэту. Па выніках усяго 2014 года дэфіцыт кансалідаванага бюджэту Расіі быў роўны 844,9 млрд руб.

Даходы бюджэту склалі 2,278 трлн руб. (15,1% да агульнага аб'ёму даходаў, зацверджаных законам аб бюджэце на год), касавыя расходы — 3,43 трлн руб. (19,6% агульнага аб'ёму выдаткаў за год і 19,4% да ўдакладненага роспісу). Першасны дэфіцыт федэральнага бюджэту ў студзені-лютым склаў 676 млрд руб., або 6,5% ВУП.

Нядаўна памочнік міністра фінансаў Расіі Святлана Нікіціна паведаміла на афіцыйнай старонцы ведамства ў Facebook, што дэфіцыт федэральнага бюджэту Расіі ў 2015 г. мог бы скласці 5,2% ВУП замест 3,8%, калі б не была праведзена аптымізацыя федэральнага бюджэту на 1 трлн руб.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?