Фота: deputy-dog.com

Невялічкі домік, абкружаны 5-павярховым офісным будынкам, у хуткім часе знясуць, паведамляе Daily Mail.

У доме 50 год пражыла Эдзіт Макфільд, якая ўпарта адмаўлялася перасяляцца. За ўчастак ёй прапаноўвалі мільён даляраў.

У 2010 годзе яна памерла ад раку, у яе не засталося родных. Будынак выставілі на аўкцыён, але адзіным прэтэндэнтам выступілі ўладальнікі офіснага будынку вакол хаткі. Яны не ўтойваюць, што збіраюцца знесці дом.

Хацінка паслужыла прататыпам жытла героя мультфільма «Уверх!» Карла Фрэдрыксана. Калі яго дом сабраліся зносіць будаўнікі, ён ўзняў дом на сотнях балонікаў і паляцеў у вандроўку, аб якой марыў разам з жонкай.

Кадр з мультфільма «Уверх!»

Мультфільм «Уверх!» меў шалёны поспех у крытыкаў (98% станоўчых рэцэнзій на Rotten Tomatoes) і палюбіўся гледачам. Ён атрымаў шэраг узнагарод, сярод якіх «Оскары» за найлепшую анімацыю і найлепшую музыку. У пракаце стужка сабрала 731 млн даляраў пры бюджэце ў 175 млн.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру