Французская верф STX ў Сен-Назэры, на якой будуюцца для РФ дэсантныя вертолетоносцы тыпу «Містраль», атрымала ад ЗША замову на грамадзянскі лайнер, кошт якога перавышае кантракт па «Містралях», паведаміла ў чацвер крыніца ў карабельнай галіне.

«Калі ў французаў пачалася гісторыя з «перадаць-не перадаць» «Містраль», амерыканцы прапанавалі ім пабудаваць для сябе вялікі лайнер, таму што гэтая верф першапачаткова спецыялізуецца на круізных судах. Кошт гэтай замовы больш за кантракт на «Містралі», таму верагодна, зрыў дамовы з РФ цяпер для французаў не так крытычны», — сказаў суразмоўца агенцтва, не ўдакладніўшы канкрэтную суму меркаванага амерыканскага кантракта з верф'ю STX.

Раней таксама стала вядома, што французская абаронная кампанія DCNS, якая ўдзельнічае ў будаўніцтве вертолетоносца тыпу «Містраль» для РФ, увойдзе ў міжнародны кансорцыум, які будзе працаваць над сістэмай супрацьракетнай абароны (ПРА) НАТА. Разам з ёй у кансорцыум уключаныя амерыканскія кампаніі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру