Кіраўніцтва самаабвешчанай «ДНР» пацвердзіла, што распачатыя пастаўкі вугалю Украіне.
Пра гэта паведамляе «Данецкае агенцтва навінаў» са спасылкай на намесніка міністра вугалю і энергетыкі «ДНР» Аляксандра Патапенкі.
«Учора нашы чыгуначнікі… павезлі 5000 тон і атрымалі за гэта грошы — 5 мільёнаў грыўняў перадаплаты, сёння адправілі 29 вагонаў другім траншам. Да вечара чакаем 10 мільёнаў грыўняў перадаплаты па гэтым траншы», — распавёў прадстаўнік ДНР.
Раней, 11 сакавіка, міністр энергетыкі Украіны Уладзімір Дзямчышын паведаміў, што ўкраінскі бок наладжвае пастаўкі вугалю з зоны канфлікту «праз лінію Ясінаватая».
«У прынцыпе мы спадзяемся, што гэты працэс будзе працягвацца», — адзначыў ён.
Аб правядзенні перамоваў з нагоды паставак вугалю Украіне на днях распавёў таксама кіраўнік ЛНР Ігар Платніцкі.





