Пра неабходнасць стварэння валютнага саюза ЕАЭС заявіў сёння журналістам старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч.

«Валютны саюз — адна з апошніх фаз інтэграцыі.

Мы лічым, што тая дата, якая ўстаноўлена дагаворам аб стварэнні ЕАЭС, гэта значыць 2024 год, — гэта позна.

Ва ўмовах, калі няма дастатковай стабільнасці на фінансавых рынках, безумоўна, мы павінны набліжаць гэты тэрмін і разглядаць пытанні аб адзінай плацежнай сістэме, павелічэнні долі нацыянальных валют ва ўзаемных разліках», — адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Паводле яго слоў, пытанні далейшай інтэграцыі ў валютнай і фінансавай сферах абмяркоўваліся з расійскім бокам, у прыватнасці з прэм'ер-міністрам Дзмітрыем Мядзведзевым і старшынёй Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Валянцінай Мацвіенка.

«Мы гаварылі аб тым, што трэба наблізіць тэрміны інтэграцыі, каб першыя этапы валютнага саюза маглі пачаць працаваць у бліжэйшыя тры-чатыры гады», - дадаў старшыня Савета Рэспублікі.

Міхаіл Мясніковіч робіць сёння рабочую паездку па Маладзечанскім раёне. Ён азнаёміўся з работай некалькіх прадпрыемстваў, у тым ліку ААТ «Беразінскае» і прадпрыемстваў холдынга «Забудова», наведаў Беразінскі аграрна-тэхнічны прафесійны ліцэй. Акрамя таго, старшыня Савета Рэспублікі прыняў удзел у сустрэчы з дэпутатамі і прадстаўнікамі працоўных калектываў у Гарадзілаўскім сельсавеце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?