Арганізатарам MediaBarCamp 2015 (MBC2015) з’яўляецца Swedish International Liberal Centre (SILC) у супрацоўніцтве з лакальнымі партнёрамі ў Беларусі і Швецыі.

MediaBarCamp 2015 унікальнае мерапрыемства, якое адбываецца ў фармаце не-канферэнцыі і адкрытай прасторы, пад час якой праграма складаецца і ўпарадкаваеца непасрэдна самімі ўдзельнікамі. MBC2015 таксама накіраваны на каардынацыю ўжо існуючых ініцыятыў у краінах-удзельніцах, а таксама развіццю кантактаў ў рамках актыўнага міжнароднага маладзёжнага супрацоўніцтва.

Тэма МВС 2015 — Субкультуры палітыкі.

Мы імкнемся запрасіць і натхніць вас, каб разам абмеркаваць, падзяліцца ідзеямі і досведам пра розныя існуючыя актыўныя практыкі палітычныя субкультуры. Існуе шмат НДА і актораў грамадзянскай супольнасці якія вельмі актыўна ўключаны ў лакальную палітыку і спрабуюць уплываць на працэс прыняцця рашэнняў. У той жа час, існуюць палітычныя арганізацыі і інстытуцыі, якія ўспрымаюць сябе як палітычныя ўстановы, а на самой справе яны дзейнічаюць як НДА. Такім чынам, немагчыма спрачацца з тым, што палітыка складаецца з шматлікіх унутраных і знешніх слаёў, практык і субкультур.

Давайце збярэмся на МВС 2015 каб разам вызначыць да якіх значных і актыўных культур, субкультур, практык, плыняў і стыляў маеце дачыненне вы і вашы сябры!

МЭТАВАЯ АЎДЫТОРЫЯ. Блогеры, медыя і палітычныя актывісты, калектывы распрацоўшчыкаў анлайн праектаў, стваральнікі інавацыйных ідзей, сацыяльныя прадпрымальнікі, актыўныя грамадзяне і іншыя актывісты, якія падзяляюць каштоўнасці свабоды слова і выказванняў, прадстаўнікі сацыяльна-культурных праектаў, якій выкарыстоўваюць разнастайныя медыя тэхналогія для камунікацыі з мэтавай аўдыторыяй.

Падрабязней — на mediabarcamp.com.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру