Няма неабходнасці ў з'яўленні дадатковага кантынгенту ААН на ўсходзе Украіны, заявіў ў размове з «Інтэрфакс» намеснік кіраўніка МЗС Расіі Генадзь Гацілаў.

«Мы зыходзім з таго, што існуюць мінскія дамоўленасці, у якіх прапісана, што маніторынгам будзе займацца АБСЕ», — сказаў ён.

Гацілаў назваў пытанне аб накіраванні міратворцаў у Данбас складаным. «Патрабуецца ўзгадненне мандата, колькасці кантынгентаў, іх нацыянальнага складу і, самае галоўнае, задач, чым яны маглі б займацца», — удакладніў дыпламат.

Намеснік міністра дадаў, што ў шматлікіх членаў Рады Бяспекі ААН, які і павінен вырашаць пытанне аб накіраванні міратворцаў, стрыманае стаўленне да ўкраінскай ініцыятывы. Што гэта за краіны — члены Рады бяспекі, масціў не ўдакладніў.

Для ўводу кантынгенту ААН трэба адабрэнне Рады бяспекі ААН, у тым ліку Расіі, якая мае правам вета.

***

З ініцыятывай запрашэння кантынгенту ААН у лютым выступіў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка. Учора, 13 сакавіка ў ААН пацвердзілі, што атрымалі ад Украіны афіцыйную просьбу аб накіраванні на Данбас міратворчага кантынгенту.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру