БелТА

Паводле яго слоў, падчас сустрэч з прадстаўнікамі дзяржаўных органаў Беларусі магчымасць візіту Лукашэнкі ў Ватыкан абмяркоўвалася. «З боку Святога трона ёсць уся гатоўнасць для такога візіту. Чакаецца толькі рашэнне беларускага кіраўніцтва аб запытванні сустрэчы, удакладнення дат візіту», — сказаў кардынал Паралін на прэс-канферэнцыі. 

Дзяржсакратар папы Францішка растлумачыў, што паводле пратаколу Святога Прастолу «палітычным лідарам не накіроўваюцца запрашэнні для правядзення сустрэч з Папам». «Такія сустрэчы запытваюцца самімі зацікаўленымі, але гэта не выключае зацікаўленасці бакоў у такіх сустрэчах», — зазначыў ён.

Кардынал Паралін знаходзіцца ў Беларусі з 12 па 15 сакавіка з афіцыйным візітам па запрашэнні беларускіх улад. У паведамленні апостальскай нунцыятуры аб візіце кардынала Параліна зазначаецца, што такім чынам папа Рымскі Францішак «жадае выказаць сваю глыбокую павагу беларускаму народу і праз свайго найбліжэйшага супрацоўніка сустрэцца з католікамі Беларусі ў малітве і адзінстве сэрцаў».

Гэта другі такі візіт прадстаўніка Ватыкана ў гісторыі сучаснай Беларусі пасля 2008 года, калі краіну наведаў дзяржсакратар Святога трона кардынал Тарчызіа Бертоне.

Аляксандр Лукашэнка з малодшым сынам Мікалаем наведваў Ватыкан у красавіку 2009 года і быў прыняты папам Бенедыктам XVI.

Да і пасля гэтага візіту беларускі кіраўнік адпраўляў кіраўніку Рымска-каталіцкай царквы запрашэнні наведаць Беларусь «у зручны для яго час». 

Лукашэнка таксама раней выступіў з ініцыятывай правядзення сустрэчы ў Беларусі кіраўнікоў праваслаўнай і каталіцкай цэркваў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру