Камандзір украінскага добраахвотніцкага батальёна імя Джахара Дудаева Адам Асмаеў, якога крыніца «Комсомольской правды» ў ФСБ Расіі назвала галоўным падазраваным у арганізацыі забойства Барыса Нямцова, заявіў, што не мае дачынення да злачынства і добра ставіўся да палітыка.

Пра гэта ён заявіў тэлеканалу Дождь у суботу, 14 сакавіка.

«Я лічу, гэта самае поўнае трызненне, якое каментаваць нават не варта, — сказаў Асмаеў. — Я ніякага дачынення да гэтага не меў, вядома. З Заурам Дадаевым не знаёмы, ніколі не сазвоньваўся, з такой катэгорыі людзьмі мне наогул няма пра што гаварыць. Яны, у прынцыпе, і размаўляць асабліва не ўмеюць, некалькі слоў ведаюць - «Сцечкін» і гэтак далей. Яны здраднікі свайго народа, а з здраднікамі ўсюды паступаюць аднолькава».

Па словах Асмаева, ён «вельмі добра» ставіўся да Нямцова і навіну пра яго забойства ўспрыняў «хваравіта».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру