Па словах пастаяннага назіральніка Ватыкана пры ААН, арцыбіскупа Сільвана Тамазі, джыхадзісты праводзяць генацыд хрысціян.
Як адзначае Тамазі, вайсковыя дзеянні могуць быць пачаты ў тым выпадку, калі не будзе знойдзена палітычнага рашэння.
Пры гэтым прадстаўнік Ватыкана адзначыў, што любая кааліцыя супраць «Ісламскайдзяржавы» павінна ўключаць у сябе мусульманскія дзяржавы Блізкага Ўсходу.





