Нядзеля 15 сакавіка — апошні дзень рэгістрацыі кандыдатаў для ўдзелу ў датэрміновых выбарах прэзідэнта Казахстана, прызначаных на канец красавіка.
Зарэгістраваліся 22 чалавекі, 20 з якіх — мала каму вядомыя самавылучэнцы. Астатнія двое — нязменны з 1991 года кіраўнік дзяржавы Нурсултан Назарбаеў і лідэр мясцовых камуністаў Тургун Сыздыкаў.
Яшчэ васьмі претэдэнтам было адмоўлена ў рэгістрацыі, у тым ліку з-за няздачы экзамену на веданне казахскай мовы.
Датэрміновыя выбары павінны прайсці 26 красавіка.





