Кірыл Авяр’янаў-Мінскі апублікаваў чарговы антыбеларускі артыкул з прэтэнзіяй на гістарычнае даследаванне. Гэтым разам ён заявіў, што беларуская дзяржава — гэта штучнае фармаванне, сабранае са спрадвечна рускіх зямель.
Кірыл Авяр'янаў-Мінскі, фота з яго старонкі ў фэйсбуку
«Усе ведаюць, што ў 1954 годзе Крым незаконна перадалі са складу Расейскай СФСР ў склад Украінскай ССР, многія чулі, што ў 1918 годзе да Савецкай Украіны далучылі тэрыторыю Данецка-Крыварожскай Савецкай Рэспублікі,
аднак мала каму вядома, што ў 1920-х гадах у склад Беларускай ССР сілком загналі Віцебшчыну, Магілёўшчыну і Гомельшчыну, якія раней належалі РСФСР. Віцебск, Магілёў і Гомель былі перададзеныя Савецкай Беларусі як мех бульбы», — піша аўтар.
І прыводзіць карту земляў, якія Беларусь, на яго думку, атрымала незаслужана, «як мех бульбы».\
Сутнасць публікацыі зводзіцца да таго, што беларусаў ніколі не было ва ўсходняй частцы краіны, а калі і былі нейкія беларусы, то яны даўно страцілі сваю беларускую ідэнтычнасьць: мову і культуру.
Аўтар падводзіць ідэалягічную базу да таго, што неабходна перагледзець сучасныя межы. Падобным чынам пачыналася вайна Расеі супраць Украіны год таму.
«У апошні час улады экс-БССР старанна раскручваюць махавік «беларусізацыі», ва ўпор ня бачачы, да чаго падобная палітыка прывяла экс-УССР. Мабыць, прэзыдэнт Лукашэнка разьлічвае на тое, што сёньня ў Крамлі сядзяць дакладна такія ж савецкія многанацыяналы, як у 20-х гадах мінулага стагодзьдзя. Такі разьлік, безумоўна, не пазбаўлены разумных падставаў. Але ня ўсё так адназначна», — піша аўтар.
Ён таксама публікуе мапу таго, як «несправядліва» ўзбуйнялі Беларусь.
Таксама ў артыкуле сцвярджаецца, што «ў бліжэйшы час у Расіі будзе прыняты закон аб неправамернасці перадачы Крыма Савецкай Украіне ў 1954 годзе».
Зыходзячы з гэтага паўстане пытанне і ўсходніх зямель Беларусі, бо «заходнія губерні РСФСР былі перададзеныя Савецкай Беларусі ні кроплі не больш правамерна».
«Калі тав. Лукашэнка будзе ўпарціцца ў самастойнай «ерасі», нельга выключаць з'яўлення народных рэспублік на ўсходзе (а потым, магчыма, і на захадзе) сённяшняй РБ з наступным прызнаннем незаконнасці бальшавіцкіх падарункаў, зробленых БССР у 1924 і 1926 гадах», — паведамляе аўтар у артыкуле.





