Валянціна Семярэнка выйграла золата ў мас-старце і бронзу ў спрынце, AP
Срэбра - у Францыскі Пройс (Германія, +6,2), бронза ў італьянкі Карын Оберхофер (+12,6). У Дар'і Домрачавай — 4-е месца (+14,7).
Дар'я лідзіравала пасля двух этапаў, але на трэцяй стральбе двойчы прамахнулася, што адкінула яе на восьмае месца.
Такім чынам на чэмпіянаце свету беларусы не заваявалі ніводнага медаля.
Праўда, Домрачава ўмацавала лідарства ў агульным заліку Кубка свету, яна апярэджвае Кайсу Макарайнен на 21 бал.
У наступныя выхадныя ў Ханты-Мансійску пройдзе заключны этап Кубка свету:
спрынт, гонка пераследу і мас-старт. І вырашыцца, хто заваюе Вялікі крышталёвы глобус.





