Канцлер ФРГ Ангела Меркель заявіла ў Берліне, што Германія і яе саюзнікі не супакояцца да таго часу, пакуль Крым не будзе вернуты Украіне.

«Сёння — дзень, калі мы павінны памятаць аб незаконнай анексіі Крыма. Мы не павінны забываць, што гэты акт паставіў пад пагрозу пасляваенны парадак у Еўропе. Мы не супакоімся да таго часу, пакуль не будуць цалкам адноўлены суверэнітэт і тэрытарыяльная цэласнасць Украіны», — сказала Ангела Меркель, выступаючы перад прэсай пасля сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.

Пятро Парашэнка, са свайго боку, заявіў пасля гэтай сустрэчы, што на саміце, які пройдзе 19 сакавіка, ён чакае ад еўрапейскіх лідараў яснай пазіцыі адносна санкцый у дачыненні да Расіі.

Паводле яго пераканання, у дачыненні да Масквы павінны быць уведзеныя далейшыя санкцыі, калі з яе боку не будуць выкананыя ўмовы мінскага пагаднення.

«Калі дамоўленасці не будуць выкананыя, я вельмі спадзяюся, што 19-га чысла на саміце будзе заяўлена з усёй яснасцю, што санкцыі будуць працягнутыя і будуць больш жорсткімі», — заявіў у Берліне Парашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?