З рэктарамі беларускіх ВНУ сёлета «будзе асаблівая размова», заявіў Аляксандр Лукашэнка 16 сакавіка, узгадняючы прызначэнне Анатоля Шчаснага рэктарам Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. 

«Сёлета з рэктарамі будзе асаблівая размова. Некаторыя ўжо засядзеліся, заляжаліся на пасадах, трэба крышку паварушваць іх, таму што праз іх рукі праходзіць эліта нашай дзяржавы, будучыня нашай дзяржавы», — цытуе беларускага кіраўніка яго прэс-служба. 

На думку Лукашэнкі, рэктары «павінны быць моцнымі, якія вядуць за сабой моладзь». 

«Няпростая моладзь, гэта найлепшая наша моладзь, разумная, з імі трэба ўмець весці дыялог і размаўляць», — зазначыў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?