Масква гатовая ўдзельнічаць у абмеркаванні магчымасці накіравання міратворчай місіі ў ахоплены ваеннымі дзеяннямі Данбас, заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў.

«Калі бакі канфлікту ў гэтым зацікаўленыя», — цытуе Лаўрова РИА Новости.

Пры гэтым кіраўнік МЗС РФ заявіў, што ўдзельнікі канфлікту павінны самі дамаўляцца «пра тыя формах назірання за выкананнем дамоўленасцяў», якія яны лічаць «узаемапрымальнымі».

Таксама Лаўроў нагадаў, што мінскія дамоўленасці прапісваюць ролю маніторынгавай місіі АБСЕ, тады як тэма міратворцаў у Мінску не абмяркоўвалася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0