Windows-планшэты з 32 Гб памяці практычна не пакідалі карыстальніку вольнага месца — аперацыйная сістэма займала палову памяці. Microsoft паабяцала выправіць гэта ў Windows 10.

Выява: Microsoft

Выява: Microsoft

Адзін са шляхоў эканоміі месца — сцісканне файлаў з дапамогай Cleanup Utility. Праграма дазволіць зэканоміць 1,5 Гб для 32-бітнай сістэмы і 2,6 Гб для 64-бітнай.

Другі шлях — новая сістэма рэзервнага капіявання. Цяпер сістэма не будзе ў экстранным выпадку аднаўляцца з асобнага віртуальнага дыску, а будзе наноў «збірацца» з прысутных файлаў. Гэта дазволіць аднавіць сістэму адразу са спампаванымі абнаўленнямі і зэканоміць ад 4 да 12 Гб памяці.

Агулам з усталёўкай Windows 10 замест Windows 8.1 уладальнікі планшэтаў атрымаюць 5-10 Гб вольнага месца.

***

Windows 10 была прадстаўленая ўвосень 2014 года. Яна будзе адзінай для настольных камп’ютараў, ноўтбукаў і вялікіх планшэтаў, будзе цесна інтэграваная са смартфонамі. Абнаўленне да «дзясяткі» з Windows 7 і 8 будзе бясплатным. Фінальная версія будзе выпушчаная ўвосень 2015 года, папярэднюю тэставую версію можна спампаваць тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?