Мінскі дызайнер Павел Мінкевіч стварыў на базе почырку Янкі Купалы шрыфт Рiasniar, распавядае Onliner.by.
Бясплатна спампаваць шрыфт можна на сайце Piasniar.by.
З камандай аднадумцаў дызайнер стварыў за пару месяцаў паўнавартасны шрыфт на аснове рукапісаў паэта, прадстаўленых Дзяржаўным літаратурным музеем Купалы.
Арыгінальны тэкст, напісаны рукой Купалы
Той жа тэкст шрыфтом Piasniar
Па словах распрацоўшчыкаў, шрыфт ствараўся ў вольны час па начах, «проста загарэліся гэтай ідэяй».
Прэзентацыя шрыфта пройдзе ў музеі Купалы ў чацвер, 19 сакавіка. На ёй выступіць графолаг, які ахарактарызуе асобу Купалы па почырку.
Глядзіце таксама: Шрыфт, які складаецца з элементаў арнаменту