Арол-магільнік Даршан зляцеў з камерай з 828-метровай вежы Бурдж-Халіфа, распавядае Daily Mail.

Палёт, што заняў у птушкі амаль дзве хвіліны, мусіць звярнуць увагу на пагрозу знікнення птушкі праз гаспадарчую дзейнасць чалавека.

***

Арол-магільнік, альбо ўсходні імперскі арол, гняздзіцца ў лесастэпах Еўразіі і ў цэнтральным Кітаі, зімуе на поўдні Азіі і ў Афрыцы. Пачаткова жыў на раўнінах, але праз культывацыю зямель быў выцеснены ў горы. У сусветнай Чырвонай кнізе мае статус «пад пагрозай» (VU).

Бурдж-Халіфа — найвышэйшы будынак у свеце. Размешчаны ў Дубаі, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. Вышыня складае 828 метраў, будынак мае 163 паверхі. З 2008 года пасля падзення Варшаўскай радыёмачты ёсць найвышэйшай пабудовай свету. У будынку размешчаныя гатэлі, офісы і жылыя кватэры.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру