Як расказаў сябра Асацыяцыі маладых беларускіх кампазітараў Віталь Дарашук, такім незвычайным спосабам маладыя выканаўцы адзначаць 330-годдзе з дня нараджэння Іагана Себасцьяна Баха.

Getty Images

Getty Images

Паводле слоў музыканта, разам з жонкай Вольгай Падгайскай, якая з'яўляецца арганісткай і кампазітарам, яны выступаюць у розных гарадах Беларусі з канцэртнымі праграмамі з твораў Баха. «Аднак у юбілейны год хацелася рэалізаваць нешта больш маштабнае, чым проста канцэрт, і прыцягнуць значна больш увагі гледачоў, таму і нарадзілася ідэя такога праекта», — падзяліўся Віталь Дарашук.

У пераходах метро ў бліжэйшую суботу 21 сакавіка, з 15.00 да 16.00, прафесійныя музыканты будуць выконваць творы вялікага кампазітара. Гэта адукацыйны, асветніцкі праект, ён не камерцыйны, падкрэсліў арганізатар. Паводле яго слоў, удзельнічаюць у праекце сябры-музыканты, якім такая ідэя спадабалася. Усе яны салісты Беларускай дзяржаўнай філармоніі, студэнты Беларускай акадэміі музыкі. Расстаноўку музычных інструментаў у метро падбіралі, улічваючы акустыку. Напрыклад, там, дзе ў падземным пераходзе вялікі паток пешаходаў і шумна, будуць іграць на ўдарных, а на «ціхай» станцыі — «ціхія» інструменты.

Пачуць класічную музыку можна ў падземных пешаходных пераходах станцый метрапалітэна: на «Нямізе» — Юрый Навуменка (кантрабас) і Настасся Папова (скрыпка), на «Кастрычніцкай» — Вольга Шырынава і Ганна Шафраноўская (флейты), на «Пушкінскай» — Андрэй Цалко (баян), на «Каменнай Горцы» — Кацярына Марэцкая (электроннае фартэпіяна), на «Пралетарскай» — Ілона Лесь (віяланчэль), на «Трактарным заводзе» - Настасся Валадкевіч і Канстанцін Валадкевіч (габой і скрыпка), на «Фрунзенскай» — Максім Забара (фагот), на «Магілёўскай» — Дзмітрый Антаневіч (флейта), на «Плошчы Перамогі» — Вераніка Прадзед (цымбалы), на станцыі «пл.Якуба Коласа» — ансамбль ударных інструментаў.

Арганізатар — Асацыяцыя маладых беларускіх кампазітараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?