Каля дзесяці год таму бюджэтная авіякампанія Ryanair агучыла ідэю трансатлантычных пералётаў, якія абыдуцца пасажыру ў $10. Нягледзячы на тое, што квіткі ў межах Еўропы ў лаўкостара пачынаюцца з $4, гэта ўсё адно гучала як рэкламны крок, якому не наканавана ажыццявіцца.

фота Юліі Бальцэвіч

фота Юліі Бальцэвіч

Але ў гэты панядзелак у дублінскім офісе авіякампаніі пацвердзілі, што планы на пералёты за акіян не проста існуюць, а будуць рэалізаваныя да канца дзесяцігоддзя. Пасажырам будуць прапанаваныя рэйсы з 10—12 еўрапейскіх гарадоў у такую ж колькасць амерыканскіх.

Чакаецца, што асноўны пул квіткоў будзе прадавацца па цане $99-145 у адзін бок. Верагодна, што некаторыя шчасліўчыкі змогуць пераадолець акіян і за фантастычныя $15. Цяпер асноўная маса еўрапейскіх і амерыканскіх перавозчыкаў прапануе аналагічныя пералёты за $400—700.

У планах ірландскай кампаніі адмовіцца ад сваёй традыцыйнай аднакласавай сістэмы: для трансатлантычных пералётаў будуць даступныя квіткі ў бізнес-класе.

На дадзены момант невядома, на якіх самалётах будуць ажыццяўляцца пералёты. Гаворка ідзе пра магчымасць набыцця новых эканомных шырокафюзеляжных Boeing 787 Dreamliner альбо Airbus 350.

Варта адзначыць, што за апошнія два гады яшчэ некалькі кампаній пачалі прапаноўваць бюджэтныя пералёты з Еўропы ў Амерыку.

Norwegian Air Shuttle пачаў рабіць трансатлантычныя рэйсы ў 2013 годзе, і ў цяперашні час можна набыць квіткі са зніжкай да паўтузіна амерыканскіх гарадоў, уключаючы Нью-Ёрк і Лос-Анджэлес, з еўрапейскіх баз у Капенгагене, Стакгольме і аэрапорта Гатвік, недалёка ад Лондана, з цэнамі ў адзін бок па кошце ад $244.

У гэтым месяцы Lufthansa, нямецкі флагман, агучыў свае планы прапанаваць у кастрычніку пул танных квіткоў з нямецкага Кёльна да папулярных турыстычных пунктаў на Кубе і ў Дамініканскай Рэспубліцы. Цэны ў адзін бок будуць пачынацца са $100.

WestJet з Канады прапануе рэйсы паміж Таронта і Дублінам па кошце $261 у адзін бок, а ісландскі WOW лятае з Рэйк’явіка ў Бостан за $99, плюс $72, каб даляцець на выспу з Лондана.

***

Ryanair — найбуйнейшая ў свеце бюджэтная авіякампанія. Яны прапануюць танныя квіткі і мінімальную колькасць бясплатных сэрвісаў. У мінулым годзе было перавезена больш за 80 мільёнаў пасажыраў (для параўнання, «Белавія» абслужыла крыху менш за 2 млн чалавек).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?