«Наша Ніва» адшукала яшчэ аднаго грамадзяніна Беларусі, які ваюе на баку «ДНР». Яго імя — Аляксей, яму 33 гады.

  Фота з сацыяльных сетак.

Фота з сацыяльных сетак.

— Па тэлефоне тут такія размовы не вядуць — праслушка. Альбо праз інтэрнэт, альбо на месцы, — заявіў Аляксей, пагадзіўшыся адказаць на нашы пытанні. — Але адразу магу не адказаць, бо ў нас павышаная боегатоўнасць. У Наваросіі я з пачатку верасня.

«НН»: У Данецку?

— Цяпер паміж Данецкам і Марыупалем.

«НН»: У якім батальёне?

— 1 Cлавянская брыгада — разведка.

«НН»: Ты сказаў пра павышаную боегатоўнасць. Дык рэальнага перамір’я няма?

— Ну, яно было крыху. А так стральба ідзе ўсюды. Проста цяжкага ўзбраення выкарыстоўваюць мала. Але хутка, відаць, счэпімся надта моцна.

Фота з сацыяльных сетак.

Фота з сацыяльных сетак.

«НН»: Спыніць вайну мірна ўжо не ўдасца?

— Надта шмат нянавісці разліта і крыві.

«НН»: Што канкрэтна цябе падштурхнула паехаць ваяваць?

— Зусім нядаўна мы жылі ў адной краіне і ў нас была супольная гісторыя і шлях. Але нас зрабілі адзін ад аднаго незалежнымі. І пад фашысцкімі лозунгамі пачынаюць мой народ забіваць і кажуць, што так і трэба. Па тэлевізары паказваюць забітых не салдат, а нявінных дзяцей.

«НН»: У цябе беларускае грамадзянства?

— Так.

«НН»: Ведаеш, відаць, што ў Беларусі могуць арыштаваць за наёмніцтва. Вяртацца збіраешся?

— Мне свеціць 15 гадоў. Пачакаю, пакуль усё дакладна не праясніцца.

«НН»: Лукашэнка не падтрымаў «Наваросію».

— Лукашэнка кідаецца паміж Захадам і Расіяй. Толькі ў Расіі — браты, а на Захадзе будуць адносіцца як да халопаў.

Быт у «ДНР». Фота з сацыяльных сетак.

Быт у «ДНР». Фота з сацыяльных сетак.

«НН»: А што думаеш пра беларусаў на баку Кіева?

— Рыхтуюцца зладзіць тое ж самае і ў Беларусі.

«НН»: Ты служыў у Мар’інай Горцы. Ты не першы беларус, які ваюе на баку «ДНР», а службу праходзіў у частцы 89417. Супадзенне ці там такія настроі?

— Рыхтуюць там добра. Добрая база для далейшага развіцця.

«НН»: За што ты ваюеш? Якім вынік усяго ўяўляеш?

— Я ваюю за свой народ. За тое, каб не забівалі жанчын і дзяцей. За тое, што ты рускі. Да чаго прыйдзе — і так зразумела: да поўнага знішчэння фашысцкага рэжыму ў Кіеве. І толькі так.

Фота з сацыяльных сетак.

Фота з сацыяльных сетак.

«НН»: Чаму ты называеш сябе рускім?

— Усе мы рускія. Яны падраздзяляюцца на велікаросаў, маларосаў і беларусаў. Так лічыла каталіцкая царква ў ХХ стагоддзі. Таму ва ўсім свеце нас лічаць рускімі. І яны надта рады, што мы паміж сабой ваюем.

«НН»: Беларусь лічыш часткай «рускага свету»?

— Калі мы былі адной краінай, і некалькі здраднікаў развалілі яе, і мы раптам сталі незалежнымі, то гэта не азначае, што мы розныя народы з розным мінулым. Колькі палітыкі ні выдумляюць сваю гісторыю, у нас карані адны і будучыня адна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?