Photo by Jolanta Kairė

Пра гэта сёння на брыфінгу паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

«Вясна ў гэтым годзе радуе ціхім, спакойным і камфортным надвор'ем. На большую частку краіны яна прыйшла на месяц раней, прыкладна 19—20 лютага, і ў цэлым у гэтым годзе будзе цяплейшай, чым звычайна», — адзначыў Дзмітрый Рабаў.

Рабаў падкрэсліў, што першая дэкада сакавіка была анамальна цёплай, сярэдняя тэмпература была вышэй за кліматычную норму на 6-8 градусаў.

«Так цёпла ў гэты час у нашай краіне бывае прыкладна раз у 15-20 гадоў.

І да канца сакавіка сярэдняя тэмпература па краіне будзе вышэй за кліматычную норму на 2-4 градусы», — растлумачыў Дзмітрый Рабаў.

У красавіку і маі сярэдняя месячная тэмпература паветра чакаецца вышэй за кліматычную норму. Колькасць ападкаў у гэты час прагназуецца ў межах сярэдніх шматгадовых значэнняў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру