У Ваўкавыску супрацоўнікі ДАІ затрымалі падазраванага ў здзяйсненні гвалтоўных дзеянняў сэксуальнага характару ў дачыненні да 10-гадовай дзяўчынкі.
Аб гэтым паведамілі ў аддзяленні агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Нарад ДАІ звярнуў увагу на мужчыну, які быў падобны па прыкметах да злачынцы, абвешчанага ў вышук, і затрымаў яго. Гэта сапраўды апынуўся падазраваны ў здзяйсненні гвалту. 55-гадовы гродзенец на волі пабыў толькі некалькі гадзін.
Мужчына змешчаны пад варту, у дачыненні да яго распачата крымінальная справа па частцы 3-га артыкула 167 КК РБ, па якой прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 8 да 15 гадоў.