Мінулы Дзень Волі прайшоў пад знакам салідарнасці з Украінай, фота Сяргея Гудзіліна

Мінулы Дзень Волі прайшоў пад знакам салідарнасці з Украінай, фота Сяргея Гудзіліна

«Мінгарвыканкам дазволіў правядзенне дэманстрацыі і мітынгу 25 сакавіка. Збор 15.00 каля кінатэатра «Кастрычнік», шэсце да парку Дружбы народаў, мітынг з 17.00. Прэс-канфэрэнцыя арганізатарау заўтра, 20 сакавіка, 13.00 на сядзібе БНФ», — напісаў Янукевіч.

Заяўка на правядзенне традыцыйнай акцыі ва ўгодкі абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі (25.03.1918) — Дзень Волі была пададзена ў Мінгарвыканкам 9 сакавіка. Заяўку падалі старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і лідар Маладых хрысціянскіх дэмакратаў Марына Хоміч, падпісалі прадстаўнік руху «За свабоду» Мікіта Семяненка і Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў.

Паводле заяўкі, збор удзельнікаў акцыі планаваўся на 17:00 каля кінатэатра «Кастрычнік», на 18:00 — пачатак шэсця ў парк Дружбы народаў.

Тэматыка мерапрыемства — незалежнасць, салідарнасць з Украінай, пратэст супраць антыдэмакратычнай палітыкі.

«Мы спадзяемся, што, нягледзячы на год правядзення прэзідэнцкіх выбараў, улады не будуць шукаць нейкіх зачэпак, каб адмовіць у правядзенні акцыі, і дадуць станоўчы адказ», — казаў тады А.Янукевіч.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна