Вядомае французскае сатырычнае выданне Charlie Hebdo апублікавала карыкатуры на прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.
Фотаздымкі развароту часопіса размясціў у сваім фэйсбуку блогер Рустэм Адагамаў.
На адной з карыкатур Пуцін намаляваны з Храмам Васіля Блажэннага ў выглядзе кароны на галаве. Разварот выйшаў пад загалоўкам «Увесь свет любіць Пуціна». Сярод малюнкаў можна ўбачыць цытату расейскага лідара пра развал Савецкага саюза як галоўную геапалітычную катастрофу стагоддзя.
0
0
0
0
0
0