PA

PA

У пятніцу ў Беларусі прагназуецца невялікая воблачнасць. Такім чынам, надвор'е будзе спрыяць назіранню за сонечным зацьменнем, якое пачнецца ў Мінску ў 11:57, паведамляе Белгідрамет.

Максімальнае зацямненне (амаль 70%) Месяцам сонечнага дыска можна будзе ўбачыць у 13:06.

Увага: назіраць сонечнае зацьменне трэба праз святлафільтр, напрыклад, моцна задымленае шкло. Падыдуць таксама і старыя дыскеты.

Бі-Бі-Сі таксама перасцерагае, што фатаграфаванне з дапамогай смартфонаў сонечнага зацьмення можа прывесці да слепаты.

Каледж оптаметрыстаў Вялікабрытаніі заявіў, што небяспека заключаецца ў тым, што людзі, якія робяць здымкі сябе (сэлфі), могуць неспадзявана паглядзець проста на сонца. Гэта можа прывесці да выпальвання клетак рагавіцы і часовай страты зроку.

Любы ахвотны больш падрабязна разглядзець усе фазы зацьмення можа зрабіць найпрасцейшую прыладу для гэтага.

Дастаткова ўзяць кавалак кардона, наляпіць на яго кавалак фальгі і пракалоць іголкай у цэнтры малюсенькую адтуліну.

Калі накіраваць такую прыладу на сонца, на падстаўленым са зваротнага боку аркушы белай паперы з'явіцца перакулены малюнак кавалка сонечнага дыска. Так можна назіраць усе фазы зацьмення, а таксама сонечную карону, г.зн верхнія слаі атмасферы Сонца.

Можна вырабіць уласны фільтр з чорна-белай плёнкі, але выключна сапраўднай чорна-белай плёнкі (да прыкладу, Kodak Tri-X або Pan-X). Падобныя плёнкі ўтрымліваюць у сабе пласт срэбра пасля іх праяўкі. Менавіта гэты пласт срэбра служыць для абароны вачэй.

Увага: Не выкарыстоўвайце каляровую або храмагенную чорна-белую плёнку, якая на самой справе з'яўляецца каляровай плёнкай. Праяўленая каляровая плёнка, незалежна ад ступені яркасці, змяшчае выключна каляровыя фарбавальнікі, якія не абараняюць зрок. Менавіта металічнае срэбра, якое змяшчаецца ў чорна-белай плёнцы пасля яе праяўкі, служыць для стварэння бяспечнага святлафільтра.

Для таго, каб назіраць зацменне бяспечна, можна таксама дастаць плёнку з дыскеты і скласці яе ўдвая. Сонечны дыск будзе чырвоным і ўмерана яркім.

Як паведамлялася, заўтрашняе зацьменне стане самым вялікім для Еўропы са жніўня 1999 года.

Заўтра каля будынка рэктарата БДУ будуць устаноўленыя адзін ці два тэлескопы абсерваторыі, і любы жадаючы зможа бясплатна назіраць сонечнае зацьменне. Апрача таго, убачыць астранамічную з'яву ў тэлескоп можна будзе ў Мінскім планетарыі з 12 да 14 гадзін.

Таксама назіраць за зацменнем можна анлайн тут і тут.

Наступнае поўнае сонечнае зацменне чакаецца 9 сакавіка 2016, але пабачыць яго магчыма будзе толькі ў Аўстраліі ды Усходняй Азіі. Затое 28 верасня беларусы змогуць убачыць поўнае зацьменне Месяца, поўная фаза якога будзе доўжыцца 1 гадзіну 13 хвілін. Спіс зацменняў на бліжэйшыя пяць год можна паглядзець на сайце NASA.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?