У суботу, 21 сакавіка, ноччу ў паўночных, а днём і ў цэнтральных раёнах чакаюцца кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж, на поўначы краіны — з мокрым снегам. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -4 — + 3°С, максімальная днём ад + 2°С у паўночна-заходніх раёнах да +13°С у паўднёвых.

У Мінску воблачна, ноччу без ападкаў, днём кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Вецер ноччу слабы, днём пераменных напрамкаў 5-10 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0 — + 2°С, максімальная днём 6 — + 8°С.

У нядзелю, 22 сакавіка, пахаладанне распаўсюдзіцца на ўсю краіну і чакаецца далейшае паніжэнне тэмпературы.

Ноччу і раніцай на большай частцы, днём па поўдні кароткачасовыя ападкі — мокры снег, дождж. У асобных раёнах рэспублікі слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад -6 — -9°С па поўначы да + 2°С па поўдні; максімальная днём адпаведна -2 — + 5°С.

У сталіцы ў нядзелю ноччу і раніцай чакаюцца кароткачасовыя ападкі, у асноўным мокры снег. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3 -5 ° С, днём + каля 0.

Новы тыдзень пачнецца няўстойлівым прахалодным надвор'ем, з глыбокім начным мінусам і невялікім прагрэвам ў паўдзённыя гадзіны.

У ноч на панядзелак чакаецца самая халодная ноч: мінімальная тэмпература паветра ноччу -4 — -11°С, месцамі да -13°С, максімальная днём 0 — +7°С. Без істотных ападкаў.

Пахаладанне будзе нядоўгім і ўжо ў аўторак пачынаючы з паўднёва-заходніх раёнаў, у Беларусь паступова вернецца пацяпленне.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу -5 — + 2°С, па паўднёвым усходзе пры праясненнях да -8°С; максімальная днём 3 — +9°С, па паўднёвым захадзе +10 — + 13°С. У паўночных раёнах кароткачасовыя ападкі (дождж, ноччу з мокрым снегам). Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру