yodnews.ru

yodnews.ru

Супрацоўнікі ўпраўлення ФСБ па Саратаўскай вобласці (Расія) запрасілі на размову 14-гадовую школьніцу, якая выйшла на мітынг у гонар далучэння Крыма да Расіі ў Саратаве з уплеценымі ў косы стужкамі ў колер украінскага сцяга.

У ходзе гутаркі супрацоўнікі ФСБ хацелі высветліць, адкуль яна ведае іншых маладых людзей, якія выйшлі на акцыю з сімволікай Украіны, і дамагчыся прызнання, што ёй нібыта заплацілі за гэта.

Па словах школьніцы (яе імя не называецца), яна адказала, што выйшла на акцыю супраць «вайны, жорсткасці і прапаганды» і хацела падтрымаць Украіну.

Яна распавяла выданню «Ёд», што ў час размовы ў яе пачалася істэрыка, а пасля размовы адчувала сябе засмучанай. Ніякіх абвінавачванняў ёй не прад'яўлялі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?