Двое з трох падлеткаў, якія ўцяклі з Магілёўскай дзяржаўнай спецыяльнай школы закрытага тыпу, знойдзеныя ў Мінскай вобласці. 

Нагадаем, 17 сакавіка трое 15-гадовых выхаванцаў спецшколы — Аляксей Глухаў, Максім Жыжык і Уладзімір Гайнулін, разбіўшы шыбу, пакінулі навучальную ўстанову ў невядомым напрамку. 

«Уцекачы дабраліся да Мінскай вобласці: утрох яны прыйшлі да бабулі аднаго з хлопцаў — Максіма Жыжыка. Жанчына ўжо ведала, што яе ўнука і двух астатніх хлопцаў шукае міліцыя. Двое з іх — Глухаў Аляксей і Жыжык Максім — пасля ўгавораў жанчыны згадзіліся вярнуцца назад, Уладзімір Гайнулін жа адмовіўся і пайшоў», — паведаміў інспектар групы інфармацыі і грамадскіх сувязяў Ленінскага РАУС Магілёва Алена Сіманава. 

Прычынай уцёкаў падлеткі называюць жаданне пагуляць у добрае надвор'е. 

Супрацоўнікі міліцыі працягваюць шукаць Уладзіміра Гайнуліна 2000 года нараджэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?