Фота: amalavida.tv / Flickr / CC BY-SA 2.0
Праект «Вікісклад» назваў пераможцу конкурсу на найлепшае фота 2014 года. Перамагло фота amalavida.tv, на якім два матылькі (геліканіды юліі) п’юць слёзы эквадорскіх чарапах.
Здымак даступны ў разрозненні 4500х3000 пікселяў.
Другое месца заняла фота імператарскага пінгвіна, што выскоквае з вады, трэцяе — здымак цягніка ў гарах Чылі. Усяго адзначана 12 найлепшых фота.
У конкурсе «Вікісклада» бралі ўдзел толькі здымкі, што распаўсюджваюцца пад свабоднымі ліцэнзіямі. Напрыклад, пераможца апублікаваў свой здымак пад ліцэнзіяй CC BY-SA 2.0, што дае права любому ахвочаму выкарыстоўваць, распаўсюджваць з змяняць фота пры ўмове пазначэння аўтарства і захаванні той жа ліцэнзіі ў створаных на аснове здымка матэрыялаў.
***
«Вікісклад» — цэнтралізаванае сховішча медыяматэрыялаў, што распаўсюджваюцца свабодна. Уваходзіць у некамерцыйны Фонд Вікімедыя — той самы, у які ўваходзіць і Вікіпедыя. Фонд стварыў заснавальнік Вікіпедыі Джымі Уэлс у 2003 годзе.





