Кліматолагі Нацыянальнага ўпраўлення акіянічных і атмасферных даследаванняў ЗША апублікавалі справаздачу, з якой вынікае, што зіма 2014-15 гг. была найцяплейшай за апошнія 136 гадоў — г. зн., за ўвесь час назіранняў.

Сусветны рэкорд склаўся з найцяплейшага за час назіранняў снежня і другіх па цеплыні студзеня і лютага. Сярэдняя тэмпература трох месяцаў зімы была на 0,79°C вышэй за норму XX ст.

9 з 12 мінулых месяцаў былі ці найцяплейшымі, ці другімі па цеплыні за адпаведныя да іх.

Папярэдні тэмпературны рэкорд зімы быў усталяваны ў 2006-07 гг., у 2014-15 гг. зіма была цяплейшай за той рэкорд на 0,04°C. Сярэдняя тэмпература зямлі і акіяну ў XX стагоддзі ўзіму складала 12,1°C.

Сусветны рост тэмпературы ўзіму пачаўся з другой паловы 1970-х гадоў. Выява: ncdc.noaa.gov

Зіма была найцяплейшай не паўсюль: на Атлантычным узбярэжжы Паўночнай Амерыкі наадварот тэмпература зімы была ніжэй за норму на некалькі градусаў. Выява: ncdc.noaa.gov

Глабальнае пацяпленне не абмінула і Беларусь. Мінулая зіма ў Беларусі ўвайшла ў дзясятку самых цёплых за час назірання. За апошнія 25 гадоў у Беларусі пацяплела на 1,2°С. Цяперашняя вясна ў Беларусі чакаецца больш цёплай, чым звычайна.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру