Гэта — самая жорсткая энергапалітычная ініцыятыва ЕС пасля ўхвалы ў 2009 годзе Трэцяга энергапакета, які стварыў масу праблем для Расіі, піша «Коммерсант».

Канцэпцыя прадугледжвае, што ЕК атрымае права напрамую ўплываць на камерцыйныя пагадненні аб пастаўках газу, у тым ліку на кантракты «Газпрома», што вядзе да пагаршэння пазіцый манаполіі ў Еўропе. Першы досвед умяшання ў камерцыйныя перамовы ЕК ужо атрымала падчас газавага канфлікту Расіі і Украіны, і сітуацыя складваецца зусім не на карысць «Газпрома».

Стварэнне энергасаюза стала першай тэмай, якую разгледзелі кіраўнікі еўрапейскіх краін падчас саміту ЕС 19-20 сакавіка.

З вынікаў абмеркавання прапанаваная ЕК канцэпцыя была ўхваленая без істотных змен. ЕК атрымае паўнамоцтвы забяспечваць «поўную адпаведнасць еўрапейскаму заканадаўству ўсіх пагадненняў, звязаных з купляй газу ў замежных пастаўшчыкоў, шляхам павелічэння празрыстасці такіх пагадненняў і іх адпаведнасці становішчам энергетычнай бяспекі ЕС».

Адпаведны аўдыт будуць праходзіць не толькі міжурадавыя пагадненні, але і камерцыйныя кантракты. У той жа час камерцыйная інфармацыя газавых кантрактаў застанецца закрытай, хоць намеснік кіраўніка ЕК у стварэнні энергасаюзау, выпускнік МГІМО і былы славацкі дыпламат Мараш Шэфчовіч, і прапаноўваў адкрыта публікаваць звесткі пра цэны, тэрміны і ўмовы пастаўкі газу. Паводле звестак Bloomberg, на захаванні камерцыйнай таямніцы газавых кантрактаў асабліва настойвалі Германія, Нідэрланды і Фінляндыя.

Суразмоўцы «Коммерсанта» ў еўрапейскіх газавых кампаніях былі здзіўленыя тым, што лідары ЕС пагадзіліся дазволіць ЕК умешвацца ў пагадненні не толькі міжурадавых, але і камерцыйных кантрактаў. Але пакуль ацаніць практычны ўплыў гэтай пастановы складана, паколькі «палажэнні энергетычнай бяспекі ЕС» не сфармуляваныя.

Кіраўнік Еўрарады і адзін з галоўных прыхільнікаў стварэння энергасаюза, экс-прэм'ер Польшчы Дональд Туск запэўніў, што ЕК «вельмі хутка» распрацуе адпаведны законапраект. Адзін з суразмоўцаў «Коммерсанта» выказаў здагадку, што ў сферы газу адным з галоўных крытэрыяў энергабяспекі стане колькасць замежных пастаўшчыкоў для канкрэтнай краіны і ЕК можа мадэраваць кантракты так, каб павялічваць іх колькасць», штучна ствараючы нішу для альтэрнатыўных паставак». Тады пад ударам могуць апынуцца кантракты «Газпрома» ва Усходняй і Паўднёва-Усходняй Еўропе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна