Фота: Joby Aviation

Фота: Joby Aviation

NASA вядзе распрацоўку самалёта з 18 прапелерамі, што будуць сілкавацца ад літый-іённых батарэй, распавядае IEEE Spectrum.

У бліжэйшыя месяцы NASA правядзе наземныя выпрабаванні прапелераў на крыле, замацаваным на грузавіку. Але выпрабаванні цэлага прататыпу самалёта ўжо запланавана правесці на авіябазе «Эдвардс» у Каліфорніі, ЗША.

Распрацоўка апарата праходзіць у межах праграмы LEAPTech — новя тэхналогія электрапрапелераў дазволіць канструяваць самалёты з надзвычай тонкімі па шырыні крыламі.

Выява: NASA

Выява: NASA

Прапелеры эксперыментальнага самалёта размесцяцца на крылах размахам 9,5 м. Яны працуюць незалежна і могуць абарочвацца на розных хуткасцях альбо наогул спыняцца, калі ў іх няма патрэбы.

Такі самалёт зможа развіваць хуткасць да 320 км/гдз, падымацца на 3,5 км і несці чатырох пасажыраў на 720 км.

Паказнікі даволі звычайныя для такога класу. Асаблівасць толькі ў тым, што сучасным самалётам такога класу патрэбная ў тры разы большая плошча крыла.

Праграма LEAPTech ёсць часткай большай праграмы X-plane, у межах якой з 1946 года вядуцца распрацоўкі перспектыўных самалётаў. Доўгі час праграма X-plane курыравалася арміяй ЗША і заставалася сакрэтнай. Першы самалёт праграмы, Bell X-1, быў першым апаратам, што пераадолеў гукавы бар’ер.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?