Сёння пачалася сумесная штабная трэніроўка (СШТ) Аб'яднанага камандавання рэгіянальнай групоўкі войскаў (РГВ(С) Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па тэме «Планаванне прымянення РГВ(С) у інтарэсах забеспячэння ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы», паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.

Як растлумачылі ў міністэрстве, штабная трэніроўка праходзіць у адпаведнасці з Планам падрыхтоўкі Узброеных Сіл па прызначэнні ў 2014-2015 навучальным годзе. Трэніроўка прадоўжыцца па 27 сакавіка пад кіраўніцтвам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першага намесніка міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёра Алега Белаконева.

«У ходзе трэніроўкі прадстаўнікі ваенных ведамстваў дзвюх дзяржаў прадоўжаць адпрацоўку пытанняў сумеснага планавання прымянення войскаў на аснове вопыту ўзброеных канфліктаў апошніх гадоў у інтарэсах забеспячэння ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы», - расказалі ў Мінабароны. Гэта трэніроўка — лагічны працяг комплексу сумесных мерапрыемстваў аператыўнай падрыхтоўкі і накіравана на павышэнне аператыўнай сумяшчальнасці органаў ваеннага кіравання дзвюх дзяржаў, якія прымуць удзел у сумесным аператыўным вучэнні ўзброеных сіл Беларусі і Расіі «Шчыт Саюза-2015».

У СШТ задзейнічаны структурныя падраздзяленні Мінабароны, Генштаба і Узброеных Сіл, аператыўныя групы камандавання ВПС і войскаў ППА, сіл спецыяльных аперацый (ССА), упраўлення аператыўных камандаванняў, штабоў зон тэрытарыяльнай абароны, рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання Беларусі. Таксама ў трэніроўцы прымаюць удзел афіцэры Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі (УС РФ) у складзе Аб'яднанага камандавання рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) і аператыўнай групы Заходняй ваеннай акругі УС РФ.

У абаронным ведамстве ўдакладнілі, што трэніроўка праводзіцца на стацыянарных пунктах кіравання Узброеных Сіл, ВПС і войскаў ППА, ССА, аператыўных камандаванняў, штабоў зон тэрытарыяльнай абароны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?