Следчыя Наваполацкага гарадскога аддзела Следчага камітэта праводзяць праверку па факце траўміравання рабочага на заводзе «Палімір» ААТ «Нафтан», паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова.

Раніцай 22 сакавіка ў праваахоўныя органы з установы аховы здароўя паступіла паведамленне аб тым, што да іх з дыягназам «вострае атручванне сінільнай кіслатой, закрытая чэрапна-мазгавая траўма, выцятыя раны» дастаўлены рабочы завода «Палімір». Устаноўлена, што слесар пры выкананні работ удыхнуў пары сінільнай кіслаты і, страціўшы прытомнасць, упаў з вышыні ўласнага росту.

Следчыя зрабілі агляд месца здарэння, апытаныя пацярпелы і прадстаўнікі адміністрацыі завода, канфіскавана дакументацыя, якая рэгламентуе правілы правядзення работ на прадпрыемстве.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?