Вызначаны парадак выступлення ўдзельнікаў паўфіналаў Міжнароднага конкурсу песні «Еўрабачанне-2015». 

eurosong.be

eurosong.be

Як паведамляецца на афіцыйным сайце конкурсу, у першым паўфінале, які адбудзецца 19 мая ў Вене (Аўстрыя), удзельнікі будуць выступаць у наступным парадку: Малдова, Арменія, Бельгія, Нідэрланды, Фінляндыя, Грэцыя, Эстонія, Македонія, Сербія, Венгрыя, Беларусь, Расія, Данія, Албанія, Румынія, Грузія. 

Другі паўфінал 21 мая адкрые Літва, пасля яе выступяць Ірландыя, Сан-Марына, Чарнагорыя, Мальта, Нарвегія, Партугалія, Чэхія, Ізраіль, Латвія, Азербайджан, Ісландыя, Швецыя, Швейцарыя, Кіпр, Славенія і Польшча. 

Рэкламныя блокі ў першым і другім паўфіналах запланаваныя пасля пятай і 12-й песень, таму гэтыя пазіцыі могуць яшчэ змяніцца. 

Парадак выступлення ўдзельнікаў фіналу, які адбудзецца 23 мая, будзе вызначаны пасля другога паўфіналу, аднак на сустрэчы кіраўнікоў дэлегацый конкурсу, якая прайшла ў Вене 15—17 сакавіка, было вызначана, што Аўстрыя выступіць у фінале пад нумарам 14. 

Парадкавыя нумары ўдзельнікаў паўфіналаў конкурсу вызначаюць прадзюсары конкурсу, каб зрабіць шоу больш эфектным з пункту гледжання рэжысуры. 

Італія, Іспанія, Германія, Францыя і Вялікабрытанія на правах краін — арганізатараў конкурсу і Аўстрыя як пераможніца «Еўрабачання-2014» трапілі ў фінал аўтаматычна. Акрамя таго, сёлета ў 60-м, юбілейным, «Еўрабачанні» бярэ ўдзел Аўстралія, прадстаўнік якой таксама выступіць адразу ў фінале. 

Краіны — арганізатары конкурсу, Аўстрыя і Аўстралія таксама будуць трансліраваць паўфіналы і галасаваць за іх удзельнікаў. Так, тэлегледачы з Іспаніі, Аўстрыі, Францыі і Аўстраліі змогуць галасаваць за ўдзельнікаў першага паўфіналу, а ўдзельнікаў другога паўфіналу будуць ацэньваць жыхары Германіі, Італіі, Вялікабрытаніі і Аўстраліі.

Глядзі таксама: Юзары і Маймуна прэзентавалі беларускі кліп для «Еўрабачання-2015»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?