Былы прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч і члены яго сям'і прысутнічалі сёння на пахаванні сына Віктара ў Севастопалі. Пра гэта распавёў адзін са служыцеляў Свята-Нікольскага храма.

Reuters.com

Reuters.com

«На адпяванні былі сваякі, у тым ліку [экс-прэзідэнт Віктар] Януковіч. Жанчына, мяркуючы па ўсім маці, моцна плакала. Быў яшчэ маленькі хлопчык, напэўна, сын, і некалькі чалавек, хутчэй за ўсё, сваякі», — распавёў ён.

Па словах служыцеля, цела Віктара Януковіча-малодшага даставілі ў храм на Брацкіх мемарыяльных могілках у ноч з 22 на 23 сакавіка, пры гэтым пахавальныя набажэнствы ішлі да раніцы. Сваякі прыехалі на адпяванне і пахаванне ўжо днём 23 сакавіка.

Меркаваная магіла Віктара Януковіча-малодшага, на якой зараз няма апазнавальных знакаў, знаходзіцца ў царкоўнай частцы могілак. На шматлікіх вянках на магіле ёсць надпісы «Любімаму сыночку ад бацькоў», «Ад жонкі», «Ад калегаў», «Ад сям'і Бондар», «Ад сям'і Дзьячэнкі». Але імені памерлага ні на крыжы (шыльдачцы), ні на стужках вянкоў няма.

Служыцель храма дадаў, што шматлікія ахоўнікі нікога не прапускалі на могілках у час пахавання.

Віктар Януковіч-малодшы загінуў на возеры Байкал 20 сакавіка. Яго машына правалілася пад лёд.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?