Каля 120 польскіх стралковых, паўвайсковых і вайскова-спартыўных саюзаў і груп утварылі Федэрацыю праабарончых арганізацый, якая будзе супрацоўнічаць з дзяржаўнымі сілавымі структурамі, паведаміў сайт Нямецкай хвалі dw.de.

Польскія дзяўчаты нясуць «параненую» сяброўку. Фота New York Times.

Польскія дзяўчаты нясуць «параненую» сяброўку. Фота New York Times.

Ад пачатку расійска-ўкраінскага вайсковага канфлікту колькасць чальцоў мілітарызаваных арганізацый у Польшчы рэзка вырасла, бо грамадства пачало звяртаць куды больш увагі пытанням абароны краіны.

На мінулым тыдні 450 прадстаўнікоў такіх груп сабраліся ў Варшаве на першай сустрэчы з міністрам абароны краіны, падчас якой было вырашана стварыць каардынацыйны цэнтр для добраахвотнікаў.

«Дагэтуль паўвайсковыя арганізацыі былі справай вольнага часу. Цяпер, калі ў суседняй краіне вайна, яны зразумелі, што гэта можа дапамагчы абараніць краіну», — адзначыў дарадца па бяспецы прэзідэнта Польшчы генерал Станіслаў Козей, перадае агенцтва Reuters. 

Міністэрства абароны Польшчы ацаніла колькасць чальцоў недзяржаўных паўвайсковых арганізацый прыкладна ў 10 000. Прыкладна палова з іх належыць да арганізацыі «Стралец», якая апелюе яшчэ да традыцый польскіх грамадскіх стралковых хаўрусаў пачатку 20 стагоддзя. 

Польскі хлопец з арганізацыі «Нацыянальная Абарона» (Obrona Narodowa) разбірае кулямёт на хуткасць. Фота Reuters.

Польскі хлопец з арганізацыі «Нацыянальная Абарона» (Obrona Narodowa) разбірае кулямёт на хуткасць. Фота Reuters.

«Мы — працяг Арміі Краёвай… Так ці інакш, лепш заўсёды разлічваць на сябе», — адзначыў кіраўнік «Стральца» Марцін Вашчук у размове з журналістам The Economist. 

Сябры такіх арганізацый атрымліваюць навыкі валодання зброяй, аказання першай дапамогі параненым, спартовую падрыхтоўку. Некаторыя з іх скіраваныя найперш на працу з моладдзю, іншыя — з людзьмі любога ўзросту.

Чакаецца, што ў выпадку агрэсіі падрыхтаваныя цывільныя людзі будуць абараняць раёны свайго жыхарства ад правакацый, дапамагаць шукаць дыверсантаў, а пры акупацыі створаць партызанскія групы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?