9 студзеня эканамічны суд Мінска пастанавіў аштрафаваць ПВУП «Логвінаў» на 30 базавых велічынь (5,4 млн. рублёў) за ажыццяўленне незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, а таксама канфіскаваць даход, атрыманы юрыдычнай асобай у 2014 годзе (больш за 960 млн. рублёў).

Прадпрыемства вымушанае працаваць без рэгістрацыі ў рэестры распаўсюджвальнікаў інфармацыі, бо Міністэрства інфармацыі неаднаразова ў рэгістрацыі адмаўляла. «Логвінаў» абскардзіў рашэнне эканамічнага суда Мінска, аднак Вярхоўны суд у задавальненні іску адмовіў. Збор неабходнай сумы быў арганізаваны сіламі грамадскасці. Серыя акцый у дапамогу выдавецтву «Логвінаў» пачалася 20 студзеня.

«Я цяпер разгублены. Вельмі ўдзячны ўсім, хто адгукнуўся і дапамог нам. Мяне вельмі радуе, што ёсць не толькі людзі, якія хочуць нас закрыць, але і тыя, хто гатовы падтрымаць», — адзначыў у каментарыі БелаПАН уладальнік выдавецтва Ігар Логвінаў.

«Для нас гэта шмат значыць. Перш за ўсё тое, што мы зможам працаваць у ранейшым рэжыме і нам не прыйдзецца закрывацца», — падкрэсліў Логвінаў.

16 сакавіка эканамічны суд Мінска даў Логвінаву растэрміноўку на два месяцы для пагашэння завінавачанасці.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?