Пажар у раёне Слаўгарадскай шашы ў Магілёве стаў прычынай чорнага дыму, які накрыў 24 сакавіка ўсходнюю частку горада.

Воблака чорнага дыму распаўсюджвалася ў паўночным кірунку. Клубы дыму распасціраліся ад Слаўгарадскай шашы ў бок Дняпра, накрыўшы жылы сектар і тэрыторыю вагонабудаўнічага завода. Дым быў бачны практычна з любога пункту абласнога цэнтра.

Як паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС, гарэлі старыя аўтамабільныя пакрышкі, якія захоўваліся пад адкрытым небам на тэрыторыі прадпрыемства «Магілёўдругрэсурсы». Агульная плошча ўзгарання склала каля 500 квадратных метраў.

Да сёмай гадзіны вечара супрацоўнікі МНС ліквідавалі пажар. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?