Фота: aragec.com
У Мінгарвыканкаме створаная рабочая група, што займецца сістэмамі відэаназірання ў грамадскіх месцах, распавядае «СБ».
Цягам трох год камеры з’явяцца не толькі ў парках і скверах, але і ў кожным двары.
Пры жаданні жыхароў камеры могуць усталяваць і ў кожным пад’ездзе, на лесвічных клетках.
«За кошт бюджэту падвядзем неабходныя камунікацыі, створым серверныя базы. А непасрэдна ўсталяваць камеры прапануем насельніцтву там, дзе палічаць патрэбным», — пракаментаваў намеснік кіраўніка Мінгарвыканкаму Уладзімір Кухараў.
У гэтым годзе адпрацоўваюцца пілотныя праекты відэасервісаў, што фінансуюцца з бюджэту і са сродкаў насельніцтва. Поўнае пакрыццё грамадскіх месцаў відэакамерамі дазволіць зменшыць колькасць правапарушэнняў і актаў вандалізму, мяркуюць у Мінгарвыканкаме.
Акрамя таго, Мінгарвыканкам выступіў з ініцыятывай узмацнення адказнасці за дробныя правапарушэнні кшталту графіці і палення ў пад’ездах.





