Маці і сын, якія з'яўляюцца грамадзянамі Славеніі, затрыманыя на тэрыторыі Беларусі. Як паведамілі ў прэс-службе Брэсцкай Чырванасцяжнай памежнай групы, яны незаконна перасеклі польска-беларускую мяжу, пераплыўшы на гумовай лодцы раку Заходні Буг.

«У ходзе апытання маці і сын заявілі хадайніцтва аб прадастаўленні ім прытулку на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь», — распавялі ў прэс-службе пагранічнай групы. У ведамстве пры гэтым не ўдакладнілі прычын хадайніцтва, аднак адзначылі, што яно ў бліжэйшы час будзе разгледжана супрацоўнікамі Упраўлення па грамадзянстве і міграцыі.

Пры затрыманні ў грамадзян Славеніі было знойдзена звыш за пяць тысяч еўра, мабільныя тэлефоны, навігатар, сістэмны блок камп'ютара і манітор.

Беларускія памежнікі таксама паведамілі, што гумовая лодка, на якой яны пераплылі раку, знойдзеная. Супрацоўнікі польскай памежнай службы са свайго боку заявілі пра тое, што на процілеглым беразе Заходняга Буга знойдзены зачынены аўтамабіль Citroen, які, хутчэй за ўсё, належаў затрыманым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?