Еўрапейскі парламент пераважнай большасцю галасоў пагадзіўся з прадастаўленнем Украіне 1,8 млрд еўра макрафінансавай дапамогі.

Адпаведнае рашэнне было прынята ў рамках пленарнага пасяджэння Еўрапарламента па выніках абмеркавання дакладу Габрыэліуса Ландсбергіса.

За прагаласавалі 492 дэпутаты, супраць — 107, устрымаліся — 13.

«Еўрапейскі парламент, прымаючы прапанову Еўрапейскай камісіі, прыняў сваю пазіцыю ў першым чытанні», — адзначаецца ў дакладзе.

Такім чынам, для ўступлення ў сілу рашэння аб выдзяленні Украіне 1,8 млрд еўра макрафінансавай дапамогі застаецца апошні этап — прыняцце яго Саветам ЕС, што можа быць зроблена на любым пасяджэнні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?