Кампанія «Хвіліна» гатовая даць старт продажам «вышываных» гадзіннікаў «Повязь часу» і «Вершнік 1588». Папярэдне замовіць гадзіннікі са зніжкай 5% можна на сайце chvilina.by.
Гадзіннікі «Повязь часу» будуць каштаваць 1,25-1,5 млн (ёсць мужчынская і жаночая версіі), гадзіннікі «Вершнік 1588» — 3,3 млн беларускіх рублёў.
Серыя «Вершнік» лімітаваная — толькі 300 гадзіннікаў.
Дызайн гадзіннікаў абіралі праз інтэрнэт-галасаванне на сайце «МоваНанова».
Пасля старту галасавання аб выпуску сваёй серыі «вышываных» гадзіннікаў паведаміў завод «Прамень».