Галоўная вайсковая пракуратура Польшчы прад'явіла абвінавачванні двум дыспетчарам аэрапорта Смаленска па справе аб катастрофе самалёта Ту-154 у красавіку 2010 года.

Самалёт разбіўся пры заходзе на пасадку на аэрадром «Паўночны» 10 красавіка 2010 года. Усе 96 чалавек, якія знаходзіліся на борце, уключаючы прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага, загінулі.

«Прад'яўленыя абвінавачванні двум расійскім дыспетчарам у ненаўмысным давядзенні да авіяцыйнага здарэння. Мы маем намер заслухаць іх у якасці падазраваных», — заявіў афіцыйны прадстаўнік галоўнай вайсковай пракуратуры Польшчы.

Эксперты Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэта (МАК), якія праводзілі расследаванне, усклалі адказнасць за трагедыю на польскі экіпаж. (МАК — выканаўчы орган дзяржаў былога СССР (СНД) па дэлегаваных дзяржавамі функцыях і паўнамоцтвах у галіне грамадзянскай авіяцыі і выкарыстання паветранай прасторы. Яго штаб-кватэра знаходзіцца ў Маскве)

У 2011 годзе польскі ўрад апублікаваў даклад, згодна з якім за катастрофу нясуць адказнасць мала і дрэнна трэніраваныя польскія пілоты, кепскае надвор'е, а таксама няслушныя і запозненыя каманды, якія давалі экіпажу расійскія дыспетчары.

Абсталяванне аэрадрома ў Смаленску прызнана неэфектыўным, неадэкватным і якое не забяспечвала умоў для бяспечнай пасадкі паветранага судна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?