«У гонар Дня Волі група беларусаў вырашыла выказваць свае думкі ананімна, — паведамілі чытачы «Нашай Нівы». — Замест таго, каб публікаваць інфармацыю пра свята ў сацыяльных сетках, якія патрабуюць ад нас персанальных звестак, удзельнікі Дня Волі выкарыстоўвалі для гэтага ананімныя праграмы для iOS i Android. Адной з такіх ёсць Anonygo».

Anonygo дазваляе публікаваць здымкі цалкам ананімна, не пакідаючы на сайце ніякіх звестак, у тым ліку нікнэймаў ці адрасоў электроннай пошты.

На здымкі можна накладаць простыя фільтры. Фота паказваюцца ў мясцовай, нацыянальнай ці інтэрнацыянальнай стужках. Здымкі можна «лайкаць» і каментаваць.

Удзельнікі Дня Волі скарысталіся праграмай, каб зняць свята, а таксама супрацоўнікаў спецслужб.

Бясплатна спампаваць праграму Anonygo можна для iOS і Android.

Чытайце таксама: Крыптастойкі мэсэнджар Telegram атрымаў вялікае абнаўленне

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?